Ірына Казуліна, якая наведала калонію Віцьба-3, не змагла сустрэцца з мужам

2006 2006-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада Ірына Казуліна наведала віцебскую калонію “Віцьба-3”, дзе галадаюць яе муж Аляксандар Казулін і былы дэпутат Сяргей Скрабец. Жанчыну асабліва цікавіў стан здароўя галадоўнікаў, пра якіх ужо некалькі дзён не было зьвестак. Ірына Казуліна разьлічвала дамовіцца з адміністрацыяй калоніі пра кароткатэрміновую сустрэчу з мужам, яна адвезла яму некалькі літраў пітной вады. Жонка палітыка змагла толькі даведацца пра стан здароўя галадоўнікаў, але сустрэцца з Аляксандрам Казуліным не змагла. Радыё Свабодзе яна распавяла: “Я сустрэлася з начальнікам калоніі Віталём Агнісьцікавым. Мы размаўлялі пра стан здароўя мужа і Сяргея Скрабца, пра якога я таксама пыталася. Спадар Агнісьцікаў сказаў, што яны пачуваюцца нармальна”.

Сяргей Скрабец вызваляецца 15 лістапада, ён скончыць галадоўку у гэты дзень ці раней, а калі спыніць галадоўку Аляксандар Казулін, невядома. Спачатку ён заяўляў, што ягоная акцыя будзе спыненая толькі тады, калі выканаюць ягоныя патрабаваньні. Па выніках размовы з начальнікам калоніі Ірына Казуліна кажа, што ён здолее галадаць ня менш за 30 дзён. Між тым, жонка палітыка зьбіраецца тэрмінова перадаць мужу заклікі апазыцыйных палітычных партыяў прыпыніць галадоўку. Ірына Казуліна спадзяецца, што на Аляксандра Казуліна падзейнічае інфармацыя пра тое, што ягоныя калегі робяць усё магчымае, каб прыцягнуць увагу сьвету да беларускага пытаньня.

Вядома, шта за час галадоўкі Аляксандар Казулін схуднеў на восем кілаграмаў, ад шпіталізацыі, прапанаванай яму пасьля 10 дзён галадоўкі, ён адмовіўся.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і былы дэпутат Сяргей Скрабец галадаюць з 20 кастрычніка. Апазыцыянэры пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаюцца разгляду беларускага пытаньня ў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international