Мікола Статкевіч - у "чарзе" да карцара

2012 2012-07-05T11:04:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Каб патрапіць у карцар, у магілёўскай турме №4 трэба дачакацца "чаргі". Аб гэтым палітвязень паведаміў сваёй жонцы падчас тэлефанавання.

4 ліпеня кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч з турмы. Гэта - чацвёртае тэлефанаванне за апошнія паўгады, - паведаміла сайту statkevich.org жанчына.

"Мікалай сказаў, што пакуль знаходзіцца ў камеры СІЗА, як звычайна, бо не вызваліўся карцар, у якім ён павінен "адбываць" 10 сутак. Ён прасіў мяне не хвалявацца за яго, бо нічога новага для яго тут няма, не першы раз. Як заўсёды, быў бадзёры, упэўнены ў сабе. Яшчэ ўзгадаў пра прашэнне і папрасіў у мяне прабачэння", - пераказала Марына словы мужа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international