У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ плануе вылучыць пяць кандыдатаў

2012 2012-07-04T21:01:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magiliouskaja-vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ збіраецца вылучыць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пяць сваіх сяброў. Два з іх – старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Брыцікаў і яго намеснік Віталь Макаранка - будуць вылучацца ў якасці кандыдатаў у Магілёве.

Яшчэ тры кандыдаты ад Партыі БНФ плануюць прыняць удзел у выбарах па выбарчых акругах у Магілёўскай вобласці. Намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Кастусёў будзе вылучацца ў якасці кандыдата па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў стала пражывае менавіта ў горадзе Шклове. Па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 плануе вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Альберт Яўменаў, які жыве ў пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна.

Па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 ад Партыі БНФ будзе вылучаны Сяргей Антонаў. Сяргей Антонаў – вядомы журналіст і пісьменнік у жанры “фэнтэзі”, яго творы неаднаразова выдаваліся ў Расіі. Сам Сяргей Антонаў пастаянна пражывае ў Быхаве, ён з’яўляецца сябрам Партыі БНФ больш за пятнаццаць гадоў.

Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, спіс магчымых кандыдатаў ад Партыі БНФ у Магілёўскай вобласці можа быць пашыраны, для гэтага яшчэ ёсць час.

Шэраг сяброў партыі ў Магілёўскай вобласці наогул не падтрымліваюць ідэю хоць якога ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, бо не лічаць гэтыя “выбары” свабоднымі і справядлівымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international