Галоўная рада Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, прыняла заяву супраць перасьледу польскай меншасьці

2006 2006-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада ў Горадні адбылося паседжаньне Галоўнай рады Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, у якім удзельнічаў 21 сябра Рады і кіраўнікі сямі аддзелаў СПБ з розных гарадоў Беларусі. Як паведаміла Радыё Свабода, на паседжаньні была прынятая заява, у якой выказваецца рашучы пратэст супраць парушэньня правоў польскай меншасьці і перасьледу сябраў Саюзу палякаў. Як палітычная правакацыя ацэньваецца тое, што ў машыну старшыні СПБ Анжалікі Борыс быў падкінуты амфэтамін, калі яна вярталася зь Вільні з паседжаньня агульнаэўрапейскай арганізацыі польскіх таварыстваў. Гэтая правакацыя накіраваная супраць СПБ і яе сябраў, гаворыцца ў заяве.

Галоўная рада зазначае, што будзе бараніць правы ўсіх палякаў, сяброў сваёй арганізацыі — інфармаваць міжнародную грамадзкасьць, а таксама наладжваць акцыі пратэсту. Сябры Галоўнай рады патрабуюць, каб беларускія ўлады прызналі Саюз палякаў на чале з А.Борыс і вярнулі яму маёмасьць.

Заява будзе накіраваная польскім і беларускім уладам.

Як вядома, паводле факту знойдзенага ў машыне А.Борыс амфэтаміну (паўтара грама) распачата крымінальная справа — паводле часткі ІІ артыкулу 228— аб кантрабандзе наркотыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international