Дом у Горках, у якім жыў Максім Гарэцкі, зруйнуюць?

2012 2012-07-04T18:09:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shylda-horki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказе, які атрымала “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” за подпісам намесніка міністра культуры Стружэцкага, гаворыцца, што навукова-метадычная Рада пры Міністэрстве культуры не прызнала гістарычную каштоўнасць будынка.

“З улікам страты адметных архітэктурна-будаўнічых вартасцяў у працэсе праведзеных рэканструкцый і вынікаў абследвання тэхнічнага стану і захаванасці аўтэнтычных матэрыялаў і канструкцый будынка па вул. Агранамічная, 3 у г.Горкі было адмоўлена ў наданні статусу названаму матэрыяльнаму аб’екту. Пры гэтым, рашэннем Навукова-метадычнай рады падтрымана прапанова аб стварэнні музейнай экспазіцыі з прымяненнем прыдатных для выкарыстання элементаў будынка, прысвечанай Максіму Гарэцкаму”, - гаворыцца ў лісце.

Прадстаўнікі мясцовай грамадскасці мяркуюць, што дадзенае рашэнне цяпер дазваляе мясцовым уладам знесці будынак без перашкодаў. На самім жа будынку вісіць шыльда аб тым, што ў ім жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі.

На дадзены момант камісія прызнала дом аварыйным. Усе яго жыльцы ў хуткім часе будуць пераселеныя ў новыя кватэры. Актывісты адзначаюць, што менавіта “Дажынкі-2012”, якія адбудуцца сёлета ў Горках, істотна скарацілі жыццё дома Гарэцкага.

Нагадаем, што мясцовыя актывісты звярталіся да прадстаўнікоў улады з просьбай адрамантаваць дом, а побач з ім усталяваць помнік беларускаму пісьменніку, аднак іх ініцыятыва не была задаволена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international