Супраць намесніка старшыні Саюза палякаў Беларусі Мечыслава Яскевіча узбуджана крымінальная справа

2006 2006-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада Мечыслава Яскевіча затрымалі позна ўвечары на тралейбусным прыпынку і зьмясьцілі ў сьпецпрыёмнік Кастрычніцкага РАУС Горадні. Паводле міліцыянтаў, ён нібыта ўчыніў бойку, таму супраць яго распачата крымінальная справа паводле артыкула 339 — за хуліганства.

7 лістапада актывіста Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча раптоўна для яго і ягоных калегаў выпусьцілі з-за кратаў. У гэты дзень ўвечары меў адбыцца сход гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Саюзу палякаў. Удзельнікі сходу зьбіраліся дамовіцца аб даце правядзеньня акцыі з заклікам “Свабоду Мечыславу Яскевічу!” На думку актывістаў СПБ, улады выпусьцілі Яскевіча, каб гэтая акцыя не адбылася.

Гэта не першы выпадак крымінальнага пераследу актывістаў Саюза палякаў.

Старшыня СПБ Анжаліка Борыс і некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі быў знойдзены пакет з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, "невядомым парашком" аказаўся гераін.

Актывісты СПБ назвалі тое, што адбываецца, "правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў" і заявілі, што не маюць да пакета ніякага дачынення, паведаміла прэс-служба Хартыі-97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international