Баранавічы: грамадскага актывіста затрымалі як злачынцу

2012 2012-07-04T15:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babiej_arciom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі грамадскі актывіст Арцём Бабей

Баранавіцкі грамадскі актывіст Арцём Бабей

Моладзевы актывіст Арцём Бабей 3 ліпеня быў затрыманы ў Баранавічах у афіцыйнае свята Дзень незалежнасці. 

– За мной сачылі яшчэ раніцай, але затрымалі каля маладога парку па вуліцы Камсамольскай падчас праходжання турнікету. Міліцыянеры сказалі, што я падобны да нейкага злачынцы, і павялі мяне ў пастарунак па вуліцы Камсамольская,- распавёў Арцём Бабей.

Да вобшуку і агляду рэчаў далучыўся маёр Кульгавік, які год таму падчас гутаркі папярэджваў актывіста пра недапушчальнасць удзелу ў маўклівых акцыях пратэсту. У пастарунку актывіста пратрымалі каля гадзіны і адпусцілі без складання пратаколу.

Сам маладзён выказаў меркаванне, што міліцыянеры затрымалі яго прэвентыўна, каб «часам не вывесіў якой-небудзь расцяжкі ў дзяржаўнае свята».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international