Баранавічы: у акруговыя камісіі вылучаюць толькі “Справядлівы свет” і АГП

2012 2012-07-04T17:30:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pasiedzhannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах заявы на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій ад апазіцыйных партый падалі чатыры прэтэндэнты - тры прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет” і адзін ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ад партыі левых вылучаны Віктар Цяпін (па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6), Эдуард Карапетаў (па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5) і Марыя Ланкіна (па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7). Усе трое прадстаўнікоў левых вылучаны на пленуме партыі, які адбыўся 1 ліпеня. Ад АГП шляхам збору подпісаў у камісію Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 вылучана Анжаліка Камбалава.

Мясцовыя актывісты сацыял-дэмакратычных партый, БНФ, БХД, “Руха “За свабоду” не вылучалі сваіх прадстаўнікоў ў акруговыя выбарчыя камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international