На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

2012 2012-07-04T15:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyb-org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 плануе вылучацца кандыдатам кіраўнік Бярозаўскай раённай суполкі АГП Аляксандр Кабанаў; па Івацэвічскай акрузе №11 - прадстаўнік СДПГ і "Гавары праўду" Валянцін Лазарэнкаў, ад АГП -- Вікторыя Грынюк і, не выключана, Юрась Губарэвіч ад Партыі БНФ і "Руху за свабоду" (апошні яшчэ канчаткова не вызначыўся).

Трэба адзначыць розны падыход да ўдзелу ў выбарах магчымых кандыдатаў. Прадстаўнікі АГП – Аляксандр Кабанаў і Вікторыя Грынюк ідуць на выбары, каб сказаць людзям, што не трэба хадзіць на выбарчыя ўчасткі, бо на іх  выбар даўно ніхто не зважае. Сябры партыі АГП вырашылі праз пашыраныя магчымасці інфармавання, якія прадстаўлены кандыдатам падчас  выбарчай кампаніі,  данесці да шараговых грамадзян ідэі сваёй партыі, але, галоўнае, пераканаць іх не прымаць удзел у так званых выбарах. Валянцін Лазарэнкаў будзе ісці на выбарах да канца. Ён лічыць, што нельга стаяць на абочыне палітычнага жыцця.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international