Гомельшчына: пра «важнейшую палітычную падзею года» - тэлеграфна

2012 2012-07-04T14:13:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/digest.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя выданні Гомельскай вобласці змяшчаюць пра выбары у парламент толькі афіцыйныя паведамленні ЦВК: пра дату выбараў ды пра стварэнне акругаў, прычым нават без прывязкі да мясцовасці.

Напрыклад, жлобінская раённая газета «Новы дзень» і кармянская «Зара над Сожам» праінфармавалі чытачоў пра выбары праз перадрукоўку афіцыйных выступаў Лідзіі Ярмошынай ды Мікалая Лазавіка. Рэдакцыі нават не напружыліся, каб напісаць пра межы мясцовых акругаў ці парадак утварэння акруговых камісій і як туды трапіць жадаючым.

На некаторых сайтах раёнак нават ні слова няма пра выбары - «важнейшую палітычную падзею года».

Афіцыйныя сайты райвыканкамаў вобласці ўсе, як адзін, размясцілі банэры «Выбары-2012», толькі інфармацыя там — як браты-блізняткі: пастановы ЦВК - і ўсе на гэтым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international