Гомельскія апазіцыйныя партыі вылучылі ў акруговыя камісіі 22 чалавекі

2012 2012-07-04T13:34:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій. Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і чатырох — партыя БНФ.

Усяго ў Гомельскай вобласці будзе створана 17 акруговых выбарчых камісій.

«Вялікіх спадзяванняў, што сяброў партый уключаць у камісіі, няма. Хутчэй, як і ў мінулыя гады, апазіцыянеры не трапяць у камісіі. Таму што сябры партый добра ведаюць законы, а выбаркамам для фальсіфікацый выбараў патрэбна толькі маўклівая згода сяброў камісій, таму што выбараў няма — адна імітацыя. А людзі, якія будуць настойваць на выкананні выбарчага заканадаўства, створаць праблемы для фальсіфікатараў», - лічыць старшыня Гомельскай абласной арганізацыі і намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international