Слуцкая раёнка перадрукоўвае навіны пра выбарчую кампанію з БЕЛТА

2012 2012-07-03T23:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slucki-kraj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая рэдактарка слуцкай раёнкі Валянціна Ражанец прытрымліваецца палітыкі свайго папярэдніка. Пасля абвяшчэння даты парламенцкіх выбараў у газеце не асвятляецца выбарчая кампанія.

Апроч паведамленняў БЕЛТА аб утварэнні акругаў і пра вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, на старонках выдання не знойдзеш матэрыялаў пра ход кампаніі ў раёне.

У некалькіх нумарах узгадваецца дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Інэса Кляшчук, якая прымае ўдзел у мерапрыемствах БРСМ і “Белай Русі” і дае справаздачу аб сустрэчы з выбаршчыкамі, у якой тлумачыць асноўныя палажэнні паслання Лукашэнкі народу.

Няма інфармацыі пра каляндарны план выбарчай кампаніі, аб парадку вылучэння кандыдатаў і назіральнікаў і на сайце газеты “Слуцкі край” (ГІП s-k.by). Варта адзначыць, што мясцовыя навіны пра выбарчую кампанію адсутнічаюць і на сайце Слуцкага райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international