viasna on patreon

Менск: прыхаваная агітацыя за дзейснага дэпутата?

2012 2012-07-02T15:21:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/busko-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менавіта так можна расцэньваць з’яўленне ў межах Усходняй выбарчай акругі №107 плаката дэпутата ПП НС Рэспублікі Беларусь Віталя Бусько.

Дзейсны парламентарый, напэўна, скарыстаў набліжэнне ідэалагічна свята 3 ліпеня, каб нагадаць пра сябе выбаршчыкам акругі. Плакат з віншаваннем ад яго імя з’явіўся 1 ліпеня на трамвайным прыпынку “Электроніка”, што на Лагойскім тракце.

Спадар Бусько з’яўляецца Старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ па міжнародных справах і сувязях СНД. На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе ён атрымаў перамогу менавіта на Усходняй выбарчай акрузе №107.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства