Водгукі з экскурсіі па гомельскім СІЗА№3: невыносны пах у камерах, няма асвятлення, дрэннае харчаванне

2012 2012-07-02T14:57:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеці са школьнага летніку ў Ветцы наведалі гомельскі следчы ізалятар №3. Аповед мясцовага журналіста аб умовах утрымання зняволеных ўтрымлівае здзеклівы характар.

Паездка была арганізавана старэйшым участковым інспектарам Інспекцыі па справах непаўнагадовых (ІПН) Веткаўскага РАУС Уладзіславам Антоненкам. Апроч яго, школьнікаў суправаджалі сацыяльны педагог Алеся Драбышэўская і намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Дзіяна Чэмезава.

На момант экскурсіі ў ізалятары ўтрымлівалася каля тысячы чалавек. Сярод іх не толькі дарослыя, але і падлеткі ва ўзросце ад 14 да 18 год. Прыводзім аповед мясцовага журналіста Яўгена Канавалава з сайта vetka.by:  “Першым пунктам нашага знаходжання на тэрыторыі быў пакой, дзе праводзяць ператрус пастаяльцаў, якія толькі што прыбылі. Спачатку старанна надглядаюцца рэчы, а затым і сам зняволены. Мы прайшліся па некалькіх паверхах, і на кожным з іх дзецям было дазволена зазірнуць у камерныя вочкі, у якія звычайна глядзяць толькі наглядчыкі. Не варта падрабязна апісваць тое, што прыйшлося ў некаторых камерах бачыць дзецям, што не засталося незаўважанай і па той бок масіўнай металічнай дзверы. Насельнікам камер хацелася падурэць перад дзятвой, і некаторыя з іх пры чарговым руху адкрывання дазвалялі сабе занадта шмат. За што, мабыць, і атрымалі ўжо. Давялося нам пабываць і непасрэдна ў саміх камерах. Зразумела, што на момант наведвання яны былі пустыя. Невыносны пах, які ў іх стаяў, апісанню не паддаецца. Яго прысутнасці мы не асабліва здзівіліся. Як-ніяк, «па патрэбе» ходзяць прама ў камеры, і туалет нічым не аддзелены ад асноўнай часткі. А лазня (натуральна, далёка не такая, як у звычайным жыцці) дазволена ўсяго адзін раз на тыдзень. Але ў звычайных камерах хоць ёсць з кім пагутарыць. Іншая справа карцэр. У яго трапляюць за парушэнне правілаў знаходжання ў следчым ізалятары, непадпарадкаванне супрацоўнікам СІЗА. У ім чалавек знаходзіцца адзін. Некаторыя «ўзнагароджваюцца» пятнаццаццю суткамі (гэта максімальны тэрмін). У вочка разглядзець хоць нешта, акрамя сілуэту самога насельніка, было немагчыма таму, што святло ў карцэры не дазволена. Зайшлі мы і ў «гумку». Так называецца невялікае памяшканне, столь, унутраная частка дзверы і сцены якога цалкам абабітыя гумай. Насельнікамі пакоя становяцца алкаголікі падчас «белачкі» (гэта значыць белай гарачкі). Зразумелая справа, што ў гэты час яны ўтрымліваюцца ў цемры.

Праходзячы па калідорах, мы спыніліся каля невялікага стэнда, на якім быў вывешаны распарадак дня. Высветлілася, што пад’ём у ізалятары ў 6 гадзін раніцы, адбой - у 10 гадзін вечара. Харчуюцца падследныя тры разы на дзень. Але ежа ... Як нам сказалі нашы экскурсаводы, мамы дома лепш гатуюць у мільён разоў. Раз у дзень часовыя жыхары СІЗА могуць выйсці на шпацыр. Для гэтага на апошнім (чацвёртым) паверсе спецыяльна створана некалькі панадворкаў. Іх памеры зусім невялікія. Але гэта - адзіныя месцы, адкуль можна паглядзець на неба. Якое, як вядома, у клетачку. Дарослым дазваляецца знаходзіцца ў прагулачных дворыках гадзіну максімум, непаўналетнім - да двух гадзін.

У завяршэнне экскурсіі нам паказалі кабінеты, у якіх следчыя праводзяць допыты. Сапраўды, усё як у фільмах, - толькі драўляныя стол і крэсла”.

Дадамо, што да гэтага школьнікі з Веткі наведалі лячэбна-працоўны прафілакторый у Светлагорску. У ІПН лічаць, што такія экскурсіі могуць паспрыяць зніжэнню злачыннасці сярод моладзі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international