Падчас затрыманьня Рыгора Кастусёва, у яго зьніклі грошы

2006 2006-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рыгора Кастусёва, лідэра Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, сёньня, 8 кастрычніка, выпусьцілі з турмы пасьля 5 сутак арышту, да якіх ён быў асуджаны Ленінскім раённым судом Магілёва нібыта за дробнае хуліганства. Суд паводле сьведчаньняў міліцыянтаў устанавіў, што ён мачыўся ў 100 мэтрах ад свайго дома.

Спадар Кастусёў паведаміў, што яго затрымалі на вакзале і беспадстаўна абвінавацілі ў хуліганстве. Рыгор Кастусёў сваё зьняволеньне зьвязвае з мясцовымі выбарамі і паездкай на канфэрэнцыю беларускай апазыцыі ў Кіеў.

Сёньня ў 10.35, калі спадара Кастусёва адпускалі з ізалятару, яго прыйшло сустракаць каля 40 актывістаў ягонай партыі, паведамляе Радыё Свабода. Але каб сустрэча не адбылася, Кастусёва ў міліцэйскім аўтамабілі адвезьлі ў невядомым кірунку.

Пазьней спадар Кастусёў паведаміў, што падчас затрыманьня ў яго зьніклі грошы і ён зьбіраецца падаваць заяву аб завядзеньні крымінальнай справы па гэтым факце.

Будзе таксама пададзеная скарга на факт затрыманьня Кастусёва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international