Ушанаванне Валовіча прайшло пад наглядам людзей у цывільным (фота)

2012 2012-07-02T11:51:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ushanavannie-valovicha-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штогод летам слонімцы ўшановаўюць памяць аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Сёлета 1 ліпеня ў вёску Парэчча, дзе нарадзіўся Міхал Валовіч і дзе ўсталяваны мемарыяльны знак паўстанцам, сабаралася каля 50 чалавек са Слонімшчыны і Зэльвеншчыны.

 

 

Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Пасля выступалі сябры іншых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў - Іван Шэга, Барыс Кучынскі, Мікалай Ракевіч, Мікалай Барысік. У сваіх прамовах выступоўцы прыгадвалі паўстанцаў 1830-1831 гадоў, казалі пра сённяшнюю палітычную сітуацыю ў краіне, асаблівую заклапочанасць выказвалі наконт знішчэння беларускасці, роднай мовы, а таксама палітычных арыштаў. Узгадалі слонімцы і пра парламенцкія выбары - заклікалі ігнараваць і байкатаваць іх.

Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “жыгулёнак” з нумарамі 5536 ІА-4. З яго людзі ў цывільным здымалі на відэакамеру ўсё мерапрыемства і яго ўдзельнікаў. З машыны яны не выходзілі, але адсочвалі ўсё ад пачатку да канца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international