Грамадзянская супольнасць заклікае вызваліць палітвязняў

2012 2012-07-02T11:21:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/forum1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэзалюцыя з такім заклікам была прынятая 30 чэрвеня на канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Ганаровым сябрам каардынацыйнага камітэта быў зноў абраны праваабаронца Алесь Бяляцкі, які зараз знаходзіцца за кратамі.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выказалі глыбокую занепакоенасць і пратэст з нагоды знаходжання ў месцах пазбаўлення волі палітычных і грамадзянскіх актывістаў, а таксама адсутнасцю магчымасці іх вызвалення паводле прынятага Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Закону “Аб амністыі”. Лідары НДА заклікаюць улады Беларусі адмовіцца ад стратэгіі канфрантацыі, вызваліць палітычных зняволеных і спыніць пераслед за палітычныя перакананні.

Кіраўнік Каардынацыйнай рады НП Уладзімір Мацкевіч адзначыў: “Я думаю, што калі сэрцы ўсіх людзей добрай волі ў Беларусі будуць біцца і калі мы сапраўды на выдыху можам сказаць: «Хопіць!» Вось тады палітвязні будуць выпушчаныя, бо тады дзяржава будзе трымцець ад страху перад сваім народам, як і павінна быць у дэмакратычнай дзяржаве”.

Для беларускай грамадзянскай супольнасці відавочна, што Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Мікалай Аўтуховіч, Сяргей Каваленка, Эдуард Лобаў ды іншыя вязні пазбаўлены свабоды за свае грамадскія і палітычныя перакананні. “Яны з’яўляюцца незаконна асуджанымі, і да сённяшняга часу на іх незаконна ціснуць прадстаўнікі адміністрацый калоній. Гэтыя факты прызнаныя як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, што неаднарозова адзначалася ў заявах беларускіх праваабаронцаў, аўтарытэтных міжнародных арганізацый і афіцыйных стуктур Еўрасаюза”, – гаворыцца ў рэзалюцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international