Ягора Віняцкага запрасіліі у РУУС, каб затрымаць і адвезці на Акрэсціна

2012 2012-07-02T10:09:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісту моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” “Zmena” Ягору Віняцкаму патэлефанавалі 30 чэрвеня з Першамайскага РУУСа Менска і запрасілі падыйсці а 17-00  па справе знойдзенага  ноутбука. Аднак  у выніку ён апынуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Ягор Віняцкі раней падаваў у РУУС заяву па факце крадзяжу ў яго ноутбука.

На Віняцкага складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суд адбудзецца 4-га ліпеня, нягледзячы на тое, што затрыманых маюць права ўтрымліваць ня больш за 72 гадзіны, якія скончацца ўвечары 3-га ліпеня.

Нагадаем, што 30 чэрвеня ў 7 гадзін раніцы з дома ў Сухарава забралі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС актывіста моладзевага крыла «Гавары праўду» «Zмена» Віталя Васількова. Супрацоўнікі міліцыі таксама “палявалі” і на іншых моладзевых актывістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international