Акцыю "Марафон лістоў для Алеся Бяляцкага" у Кіеве разагнала міліцыя

2012 2012-07-02T09:37:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

1 ліпеня ў Кіеве актывісты Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта
міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі правялі марафон лістоў для Алеся Бяляцкага - акцыю ў яго падтрымку.
Арганізацыю марафону салідарнасці з Бяляцкім падтрымалі актывісты дзевяці праваабарончых арганізацый Украіны, у тым ліку прадстаўніцтва "Міжнароднай амністыі". Акцыя праводзілася ў цэнтры горада, але па-за фан-зонай Чэмпіянату.
У Кіеве праводзіўся фінальны матч Чэмпіянату Еўропы па футболе, так што ў горадзе дзейнічаюць празмерныя меры бяспекі.

Акцыю спынілі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Ва ўдзельнікаў марафону былі канфіскаваныя плакаты і інфармацыйныя матэрыялы. Праваабаронца Назар Баярскі затрыманы за парушэнне парадку арганізацыі публічных мерапрыемстваў, хоць апавяшчэнне аб акцыі было пададзена ў належны тэрмін, а ўсе неабходныя фармальнасці выкананыя.

У дадзены момант Назар знаходзіцца ў Пячэрскім РАУС г. Кіева, яму
складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні артыкула 185.1 -
Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных
шэсцяў і дэманстрацый.

Згодна з КаАП Украіны парушэнне гэтага артыкула цягне за сабой
папярэджанне або накладанне штрафу ад дзесяці да дваццаці пяці не
абкладаюцца падаткам мінімумаў даходаў грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства