Барысаў: у затрыманні сябраў прафсаюза РЭП падазраюцца “сэксоты”

2012 2012-07-01T20:27:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Восем удзельнікаў турзлёту прафсаюза РЭП, які праходзіў у вёсцы Брылі Барысаўскага раёна, былі затрыманыя супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС. Сямёра былі адпушчаныя праз тры гадзіны пасля складання пратакола аб парушэнні грамадскага парадку па артыкуле 17.3 КаАП РБ. А кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і застаўся ў міліцыі.

Турзлёту актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) пачаўся 30 чэрвеня ў вёсцы Брылі Барысаўскага раёна і адразу ж прыцягнуў увагу супрацоўнікаў інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Яны яшчэ ўвечары першага дня спрабавалі разагнаць тых, хто сабраўся, пагражаючы выклікам міліцыі. Мерапрыемства было ўзгоднена з Брылёўскім лясніцтвам, пра што сведчыў пісьмовы дазвол.

“Канфлікт” атрымаў працяг 1 ліпеня каля 16.00. Менавіта ў гэты час на месца летніка прыбыў нарад супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС, каб затрымаць васьмярых удзельнікаў. Сямёра правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх даставілі на месца летніка. А вось кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і застаўся ў міліцыі.

Сітуацыю пракаментаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі РЭП Мікалай Пахабаў: “Сорак чалавек, сярод якіх сем'і з дзецьмі, прыехалі з карысцю для здароўя правесці час. Нават апавясцілі пра свой намеры Брылёўскае лясніцтва і атрымалі “дабро”. Тое, што адбыўся такі інцыдэнт, на маю думку, сведчыць аб тым, што ў нашых шэрагах ёсць “сэксот”. Канстатую гэта з шкадаваннем”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international