У міліцыі зьнік пашпарт кіраўніка берасьцейскай арганізацыі БНФ Юрася Губарэвіча

2006 2006-11-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада зраніцы ў Белаазёрску быў затрыманы кіраўнік берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч. Калі ён ехаў на уласнай машыне, яго спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху.

Пасьля знаходжаньня на працягу 9 гадзінаў у аддзяленьні раённага ўпраўленьня ўнутраных справаў Юрась Губарэвіч быў выпушчаны на волю. Ніякіх тлумачэньняў пра прычыну затрыманьня ён не атрымаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Партыі БНФ, пашпарт, які забралі ў спадара Губарэвіча падчас затрыманьня, зьнік. Міліцыянты папросту ня ведаюць, дзе ён.

Сытуацыю камэнтуе кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч: "Сёньняшнія паводзіны супрацоўнікаў белаазёрскай і бярозаўскай міліцыі напоўненыя цынізмам. Цэлы дзень міліцыя займаецца нейкім глупствам. Для таго, каб сарваць паездку Юрася Губарэвіча на важную міжнародную канфэрэнцыю ў Кіеў, супрацоўнікі міліцыі трымалі яго 9 гадзінаў, хаця па заканадаўстве дазваляецца толькі 3 без прад'яўленьня абвінавачваньня. Зараз яны ня ведаюць, дзе пашпарт, сьпіхваючы адзін на аднаго віну за яго згубу. Мне проста сорамна за беларускую міліцыю, якая гуляе ў дзіцячыя гульні замест таго, каб займацца аховаю правапарадку. Акрамя ўсяго гэтага такія дзеяньні супрацоўнікаў ставяць пад пагрозу рэгістрацыю ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча. Калі ён ня здолее яе зарэгістраваць, віна будзе цалкам на супрацоўніках міліцыі. Я ўжо не кажу пра тое, што затрыманьне спадара Губарэвіча было незаконным, таксама як і любая згуба ці канфіскацыя дакумэнтаў ёсьць дзеяньнем незаконныя".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international