«Аршанская газета» прыступіла да раскруткі будучых кандыдатаў ад улады

2012 2012-07-01T19:06:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arshanskaja-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзяржаўнай “Аршанскай газеце”, № 73 за 30 чэрвеня, апублікавана інтэрв'ю з старшынёй Аршанскага гарвыканкама Мікалаем Лісоўскім. На пытанне карэспандэнта, хто з супрацоўнікаў выканкама больш за ўсё дапамагае старшыні ў працы, мэр адказаў так:

“Лічу, што поспех любой справы вызначае каманда. А ў нас яна моцная і згуртаваная. Ад зладжанай працы кожнага залежыць агульны вынік. Асаблівыя словы падзякі хачу адрасаваць старшыні Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Людміле Дабрынінай, якая дапамагае ў вырашэнні многіх важных пытанняў”.

З адказу мэра, праўда, не зразумела, рашэнне якіх менавіта “важных пытанняў” - заслуга старшыні гарсавета.

Усю наступную паласу “Аршанская газета” адводзіць пад разгорнутае інтэрв'ю з той самай Людмілай Дабрынінай. Тут трэба аддаць належнае майстэрству журналісткі Анастасіі Турак - напісаць цэлую паласу і пры гэтым умудрыцца нічога канкрэтнага не сказаць пра працу гарсавета і яго старшыні - несумненны талент.

Удастоім увагай асобныя цытаты з гэтага інтэрв'ю.

“Перш за ўсё, хачу адзначыць, што ў цэлым дэпутацкі корпус займае актыўную пазіцыю, дэпутаты прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных задач”.

“Кожны дэпутат непасрэдна прымае ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з развіццём вытворчасці, нарошчваннем экспартнага патэнцыялу, стварэннем і захаваннем спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату на прадпрыемствах”.

“Дэпутаты працуюць у цесным узаемадзеянні з аддзеламі, службамі гарвыканкама, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый”.

“Кожны дэпутат у сваёй перадвыбарнай праграме пазначыў не толькі задачы, звязаныя з рашэннем жыццёва важных праблем выбаршчыкаў, але і пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця горада, прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных на адпаведнай тэрыторыі”.

“Я лічу, што з боку гарадскога Савета дэпутатаў варта працягваць аказваць практычную дапамогу арганізацыям горада ў вырашэнні як бягучых пытанняў, так і задач на перспектыву”.

З такіх вось ідэалагічных штампаў, якія можна яшчэ доўга пералічваць, і складаецца ўся публікацыя. Пасля прачытання ў памяці не застаецца нічога. Разам з тым ўзгадваюцца шматлікія прызнанні аршанскіх чыноўнікаў, якія ў размовах асабліва і не хаваюць, што Людміла Дабрыніна зацверджана наверсе як праўладны кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Мабыць у гэтым і крыецца чыннік такой пільнай увагі да яе з боку дзяржаўнай газеты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international