viasna on patreon

Андрэй Пачобут вызвалены пад падпіску аб нявыездзе

2012 2012-06-30T23:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut-padpiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіста Андрэя Пачобута 30 чэрвеня выпусьцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.

«Да мяне прыйшлі ў камэру і сказалі зьбіраць рэчы, бо пераводзяць у іншую камэру. Але пасьля мяне проста вывялі за браму турмы», — паведаміў «Свабодзе» Андрэй Пачобут.
Адразу пасьля выхаду з турмы Андрэй Пачобут адказаў на пытаньні карэспандэнта Радыё “Свабода”.
— Ці прад’явілі вам афіцыйнае абвінавачваньне?
— Так, мне прад’явілі абвінавачваньне — 367 артыкул, частка 2 — «паклёп на прэзыдэнта». Гэта прад’явілі сёньня недзе а 12 гадзіне ў прысутнасьці майго адваката.
— Якія могуць быць далейшыя сьледчыя дзеяньні? Яны будуць выклікаць вас на допыты?
— Пра гэта лепш пытацца ў сьледчых. Мае дзеяньні наступныя — у дадзены момант я ад’яжджаю ад турмы, і вельмі задаволены, што гляджу на турму зь іншага боку. Я вяртаюся дадому. Я разумею, што адна зь іхніх мэтаў было тое, каб запалохаць мяне. Але я не баюся.
— Чым бы вы патлумачылі тое, што вас выпусьцілі пад падпіску?
— Цяжка адразу патлумачыць. Магчыма, гэта вынік нейкага ціску. Альбо ад пачатку ўлады ведалі, што мяне ня будуць «зачыняць» да суду. Тут зашмат невядомых у гэтай справе. Магчыма, я бы больш мог сказаць, калі б я размаўляў са сьледчымі. Але я адмовіўся даваць усялякія паказаньні, супрацоўнічаць са сьледствам. Таму я ня шмат ведаю, акрамя таго, што напісана ў пастановах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства