Салігорцы зрэдку звяртаюцца ў ААН для абароны сваіх правоў

2012 2012-07-01T01:27:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhenievaun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя праваабаронцы канстатуюць, што жыхары рэгіёна практычна не карыстаюцца даступнымі ім інстытутамі Араганізацыі Аб’яднаных Нацый для абароны сваіх правоў. За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі вядома ўсяго некалькі выпадкаў, калі салігорцы скардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Першы такі выпадак - зварот былога падпалкоўнік салігорскай міліцыі Віктара Малочкі. Пачынаючы з 2003 году, ён цягам трох год у розных нацыянальных інстанцыях аспрэчваў сваё незаконнае звальненне з Салігорскага цэнтра занятасці, дзе працаваў пасля выхаду на пенсію са структураў фінансавай міліцыі. У 2006 годзе ён накіраваў скаргу ў Камітэт ААН, палічыўшы парушаным яго права на незалежнае і бесстаронняе судовае разбіральніцтва, гарантаване артыкулам 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак Камітэт, які не ўпаўнаважаны пераглядаць ацэнку фактаў і доказаў, зробленую нацыянальнымі судамі, скаргу да разгляду не прыняў.

Салігорскі праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка ў 2008 годзе накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН адразу чатыры скаргі. Яны тычыліся пераважна парушэння яго права на свабоду выказвання і свабоду мірных сходаў. Зрэшты, з-за недахопу досведу і інфармацыі аб працэдуры разгляду справаў, праваабаронца не здолеў падрыхтаваць звароты, якія б адпавядалі патрабаванням Камітэта. Такім чынам, скаргі Леаніда Мархоткі не былі разгледжаны.

Найбольш гучным зваротам у Камітэт па правах чалавека ААН з Салігоршчыны быў зварот маці асуджанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука. У 2009 годзе яна накіравала ў Камітэт індывідуальную скаргу з просьбай зарэгістраваць яе ў неадкладным парадку. Скарга была прынятая і Рэспубліка Беларусь атрымала ноту Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі гэтага індывідуальнага звароту. Працэдура КПЧ прадугледжвае патрабаванне не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе КПЧ. Тым не менш смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне да завяршэння працэдуры разгляду скаргі Камітэтам па правах чалавека ААН.

Яшчэ адным жыхаром Салігорскага рэгіёна, які наікраваў скаргу ў ААН, стаў мясцовы актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Маладзён абвінаваціў беларускія ўлады ў выкраданні і несправядлівым судзе. Сутнасць справы палягала ў тым, што ў лістападзе 2009 года актывіст быў схоплены ў беларускай сталіцы супрацоўнікамі міліцыі. Хлопца зацягнулі ў мікрааўтобус без нумарных знакаў, надзелі кайданкі і вывезлі за межы Менска, дзе папярэдзілі, каб ён спыніў сваю апазіцыйную дзейнасць. У канцы 2010 года Камітэт ААН скргу да разгляду прыняў і ўжо ў 2011 годзе маладзёну быў дасланы адказ беларускіх уладаў па гэтай справе. Уладзімір Лемеш накіраваў у Камітэт свае каментары і заўвагі па адказу ўладаў. Справа рухалася да прызнаня Камітэтам ААН факту парушэння правоў. Аднак ў сакавіку 2012 году маладзён атрымаў ад Камітэта копію заявы беларускага ўрада, перададзенага ва Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, аб верагодным непрызнанні Рэспублікай Беларусь рашэння, якое можа быць прынята Камітэтам па скарзе Лемеша. Як падзеі будуць развівацца далей - пакажа час. У любым выпадку, справа яшчэ знаходзіцца на разглядзе ў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international