У Брэсцкай вобласці змяніліся межы выбарчых акругаў

2012 2012-07-01T00:29:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bresckaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкай вобласці вызначана 16 выбарчых акругаў - іх колькасць засталася ранейшай. Аднак, як паведамляе сайт газеты “Народная трыбуна”, межы некаторых з іх перагледжаны, бо змянілася колькасць выбаршчыкаў.

Так, у Брэсце да Пагранічнай акругі №4 дадаліся частка Маскоўскага раёна і Брэсцкі раён. У Баранавіцкую сельскую выбарчую акругу №7, акрамя Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, далучаны горад Ганцавічы і частка Ганцавіцкага раёна, а другая яго частка аднесена да Лунінецкай выбарчай акругі № 13.

Упершыню  ў дзвюх розных акругах будзе і тэрыторыя Бярозаўскага раёна. Так, горад Бяроза і частка Бярозаўскага раёна ўвойдуць у Пружанскую акругу №19, а астатнія сельсаветы і горад Белаазёрск - у Івацэвіцкую акругу № 11. Камянецкі, Жабінкаўскі і Маларыцкі раёны склалі Белавежскую выбарчую акругу №8.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international