viasna on patreon

У Лунінцы група моладзі ініцыюе незалежнае назіранне за выбарамі (відэа)

2012 2012-06-30T09:09:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі ініцыятывы плануюць вылучыць сваіх сябраў на усе выбарчыя ўчасткі Лунінецкага раёну. Пра гэта паведамляе відэаролік, які распаўсюджваецца праз сетку Інтэрнэт.

Маладыя людзі даводзяць сваё бачанне працы парламентароў і заклікаюць станавіцца незалежнымі назіральнікамі, каб упэўніцца ў празрыстасці выбарчага працэсу. Менавіта незалежнымі, каб быць свабоднымі ад уплыву кіраўнікоў і ідэалогіяў. Яны сцвярджаюць, што не выступаюць супраць кагосці, а бароняць сваё права і свой голас.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

У Лунінцы група моладзі ініцыюе незалежнае назіранне за выбарамі (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства