Наталля Пінчук звярнулася са скаргай у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС

2012 2012-06-30T08:31:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Наталля Пінчук, жонка зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, скардзіцца на рашэнне адміністрацыі Бабруйскай калонні, дзе ўтрымліваецца ейны муж. Наталля дазналася, што апошняе пакаранне Бяляцкага ў калоніі звязанае з тым, што ён заснуў днём, што ў калоніі лічыцца значным парушэннем.

У выніку Алесь Бяляцкі стаў “злосным парушальнікам” і яго пазбавілі магчымасці доўгатэрміновага спаткання з жонкай. Наталля Пінчук звярнулася са скаргай у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, бо Алесь Бяляцкі прымае ў калоніі лекі ад ціску, якія выклікаюць санлівасць.

- Ён дастаткова сябе кепска адчуваў, ён прымаў лекі, якія яму прапісаў доктар. Гэта такія лекі як каптакрыл, валяр’яна і г.д. Пералік гэтых лекаў гаворыць пра праблемы перадусім з ціскам. А па-другое, як ён таксама тлумачыў, што ён, працаваў у другую змену амаль што цэлы тыдзень, за гэты перыяд накапілася празмерная стомленасць.

У Дэпартаменце выканання пакаранняў скаргу прынялі і сказалі, што адказ трэба чакаць прыкладна праз 20 дзён. Наталля Пінчук кажа, што непакоіцца за здароўе Алеся, тым больш у лістах ён амаль нічога не паведамляе, акрамя стандартных і агульных фразаў, што ўсё добра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international