viasna on patreon

Бабруйскі раён: пра пачатак выбараў абвесцілі толькі праз 11 дзён

2012 2012-06-29T15:38:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце раёнкі “Трыбуна працы” нарэшце з’яіўся банер, які абвяшчае пра пачатак выбарчай кампаніі ў Беларусі. Дадалі яго ў пятніцу, 29 чэрвеня, то бок праз 11 дзён пасля абвяшчэння выбараў.

Да банера пакуль прамацаваны ўсяго адзін артыкул, які ўжо паспеў абыйсці хіба не ўсе дзяржаўныя СМІ. У ім цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ім 18 чэрвеня на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў. 

Што тычыцца Кіраўскага раёна, на сайце райвыканкама ёсць рубрыка з выбарчым кодэксам, планам і дапаможнікамі. Таксама тут можна ўбачыць “белтаўскую” перадрукоўку артыкула аб фармаванні выбарчых акругаў.  

Аналагічная падборка дакументаў і артыкул з перадвыбачай нарады можна ўбачыць і на сайце Асіповіцкага райвыканкама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства