У Варшаве абмеркавалі лёс беларускіх палітуцекачоў

2012 2012-06-29T13:57:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spivpraca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 чэрвеня прадстаўнікі міжнароднага Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" і "Еўрапейскай Беларусі" і сустрэліся з кіраўніком дэпартамента па справах замежнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Рафалам Рагалай.

Як паведамляе прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне сітуацыі з беларускімі палітычнымі ўцекачамі ў Польшчы. Прадстаўнікі арганізацый таксама звярнулі ўвагу на тое, што павялічваецца колькасць беларусаў, якія змушаныя выязджаць за мяжу і прасіць прытулак. Большая частка выязджаючых спыняецца ў Польшчы. Рафал Рагаль у сваю чаргу распавёў аб працэсе разгляду справаў беларусаў.

Прадстаўнікі беларускай грамады засталіся задаволеныя вынікамі сустрэчы і перакананыя, што справы беларусаў,  якія просяць прытулак у Польшчы, будуць аб’ектыўна і своечасова разглядацца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international