Брэст: апазіцыя вылучае сваіх актывістаў у выбаркамы

2012 2012-06-28T16:34:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uchkamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі вылучылі 32 прадстаўніка ў акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Найбольшая колькасць вылучэнцаў належыць да Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 13 чалавек, з якіх чатыры вылучаныя ў абласным цэнтры. Па восемь сваіх сябраў вылучылі мясцовыя суполкі Партыі БНФ (з іх 2 – у Брэсце) і Аб'яднанай грамадзянскай партыі (5 – у Брэсце), а тры актывіста прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), з якіх два вылучаюцца ў горадзе над Бугам.

Варта адзначыць, што згаданыя партыі разам з шэрагам іншых дэмакратычных грамадскіх аб'яднанняў стварылі ў рэгіёне абласны савет кампаніі “За справядлівыя выбары”. Заснавальнікі гэтай структуры абвесцілі, што маюць намер вылучыць не менш за 100 прадстаўнікоў кампаніі ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама не менш за 400 назіральнікаў за выбарамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international