Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ атрымала дазвол Менгарвыканкама на правядзенне 4 лістапада шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб гэтым БелаПАН паведаміў намеснік старшыні КХПБ-БНФ Юрый Беленькі. Па яго словах, збор удзельнікаў мерапрыемства прызначаны на 11 гадзін 4 лістапада каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129). Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яра і памятнага крыжу ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

"Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці продкаў Дзяды. Заяўку падалі сябры Свіслацкага аддзялення партыі. Шэсце і мітынг разлічаныя на невялікую колькасць удзельнікаў – да 200 чалавек. Мы хочам проста звярнуць увагу і нагадаць аб тым, што ёсць людзі, якія памятаюць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій. У прыватнасці, ёсць сведчанні таго, што менавіта ў Лошыцы расстрэльвалі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі", – сказаў Ю.Беленькі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international