Цэнтр прававой трансфармацыі адзначыў сваё 16-годдзе

2012 2012-06-28T16:11:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пачынаючы з 1996-га года Цэнтр некалькі разоў зачынялі, яго заснавальнікаў неаднаразова выклікалі ў Вярхоўны суд і Міністэрства юстыцыі, але юрысты працягвалі даваць прававыя кансультацыі беларускім грамадзянам і НДА.

Па словах заснавальніцы і кіраўніцы Цэнтру Алены Танкачовай, неабходнасць стварэння ўстановы і выхаду юрыстаў з камерцыйнага сектару ўзнікла пасля шматлікіх няўдалых спробаў дзяржаўнай рэгістрацыі шэрагу беларускіх НДА.

Менавіта тады правазнаўцы прынялі рашэнне пачаць дапамагаць няўрадавым аб’яднанням у стасунках з дзяржавай.

- Мы пачыналі адначасова з тым, калі пачала сябе ўсведамляць незалежная Беларусь. Мы займаліся тады юрыдычнай справай. Так атрымалася, што ў краіне пачалі актыўна стварацца грамадскія аб’яднанні. І яны таксама сталі карыстальнікамі юрыдычных паслуг. Бо было не зразумела як яны павінны былі стварацца, як павінны былі арганізоўваць сваю дзейнасць.

Пасля двух ліквідацый Міністэрствам юстыцыі Беларусі, Цэнтр прававой трансфармацыі ў рэшце рэшт быў зарэгістраваны ў Кіеве і вядзе сёння працу ажно па сямі накірунках.

Сярод іх не толькі дапамога беларускім НДА, але і выдавецкая дзейнасць, правядзенне шматлікіх маніторынгаў, дапамога грамадзянам падчас судовых працэсаў, а таксама адукацыйныя праекты. Ад гэтага году Цэнтр прававой трансфармацыі распачынае і публікацыю ўласнага часопіса "Lawtrendmonitor", першы нумар якога прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international