Працоўны кантракт з рэчыцкім актывістам Валерам Пуціцкім не будзе працягнуты

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лістапада прыйшоў факс у Рэчыцкае аддзяленьне прадпрыемства “Белтэхінвэнтарызацыя” з менскага галоўнага офісу, што працоўны кантракт з старшынём Рэчыцкай раённай рады Партыі БНФ, які сканчаецца 18 лістапада, працягнуты не будзе. Гэтая навіна не сталася нечаканай для сп. Пуціцкага. ПЦ "Вясна" ён паведаміў: “Для мяне гэта было чакана, бо ўжо два гады тэлефанавалі з выканкама на прадпрыемства і падымалі пытаньне пра маю працу, але кіраўніцтву было не да таго: спачатку звольнілі дырэктара ў Менску, потым звольніўся наш дырэктар, рэчыцкі, і паставілі новага маладога хлопца. Ну, а ён ўжо зрабіў усё так, як хацеў выканкам, бо калісьці сам працаваў у выканкаме Што тут казаць, месяц назад звольнілі Кастуся Баева, намесьніка Рэчыцкай арганізацыі Партыі БНФ, цяпер мяне”.

Наконт адстойваньня адного з асноўных правоў чалавека – права на працу, Валеры Пуціцкі зазначыў: “Мы ведаем прыклад рэчыцкага Алеся Чыгіра, які цяпер у Бабруйску, бацькі трох дзетак з непрацуючай жонкай, ведаем, што абскардзіць непрацягненьне кантракта і нечага дабіцца ў нашай сітуацыі проста немагчыма, таму шкада дарэмна губляць час”.

Зараз Валеры Пуціцкі зьбіраецца балатавацца ў абласны і ў раённы Саветы дэпутатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international