Салігорск: Рок-салідарнасць з забароненымі музыкамі

2012 2012-06-28T09:44:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-muzyki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 27 чэрвеня ў Салігорску ў межах кампаніі “Рок-салідарнасць” адбылася творчая сустрэча з Пітам Паўлавым і Алегам Дземідовічам, музыкамі вядомага нон-канфармісцкага гурта N.R.M. Ініцыятары сустрэчы адзначаюць, што мэта кампаніі -- падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў, якія ва ўпор не бачаць імі жа створаных “чорных спісаў” дзеячаў культуры.

Сустрэча адбывалася на прыватнай сядзібе, куды ўдзельнікаў цэнтралізавана даўстаўлялі ад салігорскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Як адзначаюць мясцовыя праваабаронцы, каля ФАКу ўвесь гэты час дзяжурылі дзьве патрульныя машыны міліцыі. Зрэшты, на самой сустрэчы прадстаўнікоў сілавых стурктураў заўважана не было, і выступ музыкаў адбыўся ў прыязнай абстаноўцы без эксцэсаў.

Самі “энэрэмаўцы” пад час выступу сказалі, што палітыкай ніколі не займаліся і не займаюцца, але маюць уласную нязменную напрацягу многіх год грамадзянскую пазіцыю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international