Брэст: БХД падала заяўкі на шэсці ў падтрымку палітвязняў

2012 2012-06-27T23:46:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты незарэгістраванай партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” (БХД) падалі ў Брэсцкі гарвыканкам заяўкі на правядзенне 10 і 14 ліпеня шэсцяў, якія будуць прысвечаны Паўлу Севярынцу (ён адбывае так званую “хімію” ў якасці пакарання) і іншым беларускім палітвязням.

Па словах каардынатара БХД у Брэсце Алеся Чаркашына, мэтай абедзьвюх акцыяў з’яўляецца жаданне прыцягнуць увагу грамадскасці да людзей, якія знаходзяцца пад вартай за свае перакананні. “Гэтыя людзі, нягледзячы на ўсе здзекі, якім яны падвяргаюцца, не пішуць прашэнні аб памілаванні, - адзначыў Чаркашын. - Беларускія ўлады выстаўляюць палітвязняў злачынцамі, ігнаруючы той факт, што міжнародная супольнасць ужо прызнала іх вязнямі сумлення”.

Падчас шэсцяў, акрамя праблемы палітвязняў, ініцыятары гэтых мерапрыемстваў таксама маюць намер закрануць іншыя балючыя для грамадства тэмы, як, напрыклад, сямейныя каштоўнасці і свабоду веравызнання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international