«Крэатыў» веткаўскіх педагогаў

2012 2012-06-27T23:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разнастайным і насычаным у плане выхавання з'яўляецца жыццё веткаўскіх школьнікаў. Чаго толькі не прыдумаюць у аддзеле адукацыі і інспекцыі па справах непаўналетніх, каб “выхаваць” і “забавіць” падлеткаў!

Як можна даведацца з раённай газеты «Голас Веткаўшчыны», мясцовыя падлеткі з выхаваўчай мэтай ужо былі на экскурсіях і ў міліцыі, і ў КПЗ (камеры папярэдняга затрымання), і на вольным пасяленні (хіміі), і ў ЛТП. У час летняга адпачынку дарослыя і разумныя педагогі выдумалі для дзяцей новую «крэатыўную» забаву: звазілі іх на экскурсію ў гомельскі следчы ізалятар (СІЗА).

Карэспандэнт раённай газеты аптымістычна адсправаздачыў, што гэтая паездка запомніцца дзецям надоўга.

«Мы прайшлі па некалькіх паверхах, і на кожным дзецям было дазволена зазірнуць у камерныя вочкі, у якія звычайна глядзяць супрацоўнікі СІЗА. Не варта падрабязна апісваць тое, што адбывалася ў некаторых камерах. Жыхарам камер хацелася пасваволіць перад дзецьмі, а некаторыя з іх пры чарговым руху адчыняючага вочка дазвалялі сабе вельмі шмат», - піша аўтар артыкула.

Відаць, карэспандэнт салідарны з супрацоўнікамі камісіі па справах непаўналетніх і лічыць, што дзяцей неабходна выхоўваць праз страх і на прыкладах непрыстойных выхадак асуджаных?

Дарэчы, пра камеры ў СІЗА карэспандэнт піша, што «невыносны пах, які ў іх стаяў, апісанню не паддаецца. Як-ніяк, па патрэбе ходзяць у камеры, і прыбіральня нічым не аддзелена ад асноўнай часткі. А лазня толькі раз на тыдзень».

З нейкай ненармальнай асалодай апісвае аўтар артыкула СІЗА. Напрыклад, пра тое, што ў карцэры няма святла, бо, маўляў, нельга, ці што ёсць такая камера, абабітая гумай, і таксама без святла – бо, маўляў, так трэба. Ці пра тое, што там кепская ежа.

А яшчэ юныя экскурсанты сустрэліся ў СІЗА з асуджанымі, якія, як задаволена адзначыў аўтар, «кідалі на нас касыя погляды і ўсміхаліся. Як потым сказалі падлеткі, у многіх ад такіх усмешак ногі падкасіліся».

Што ж, веткаўскім школьнікам можна «пазайздросціць» - яны ўжо маюць уяўленне пра усю пенітэнцыярную «лесвіцу».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international