Сябры БСДП (Грамада) будуць далучацца да галадоўкі па чарзе

2006 2006-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пятыя суткі ў Берасьце працягваецца “галадоўка салідарнасьці” з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. У акцыі ўдзельнічаюць Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама актывісты іншых палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, ад сёньня ў офісе берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) вывешаны расклад, паводле якога да галадоўкі будуць далучацца сябры арганізацыі. Са словаў кіраўніка акцыі Ігара Маслоўскага, ужо амаль 30 прозьвішчаў чальцоў партыі зафіксаваная ў сьпісе чарговасьці:

- Мы бачылі дасьледаваньне прафэсара Манаева, што толькі каля 45% насельніцтва Беларусі ведаюць, што Аляксандар Казулін цяпер за кратамі. Таму менавіта гэтая галадоўка адбываецца ланцужком, каб прыцягнуць як мага болей увагі. Мы маем намер доўжыць акцыю да таго часу, пакуль у турме галадае спадар Казулін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international