Гародня: “атака” на памяшканне, дзе працаваў Андрэй Пачобут

2012 2012-06-27T15:23:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што прадстаўнікі сілавых структураў хочуць патрапіць ў памяшканне па вуліцы Будзёнага 48 а, што ў офісным будынку з боку польскага кансуляту. Пра гэта паведаміў актывіст непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар.

Супрацоўнікі АМАПу прыйшлі ў офіс Саюза палякаў на Беларусі, паказалі пастанову на правядзенне вобшуку, падпісаную начальнікам Ленінскага РАУС горада Гродна і паведамілі, што ператрус павінен прайсці ў звязку з тым, што паводле меркавання следства ў памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая можа нанесці шкоду дзяржаве. Высветлілася, што офіс здымае на сваё імя Андрэй Пачобут, які зараз знаходзіцца ў турме. На 15-ю гадзіну супрацоўнікі сілавых структур у офіс яшчэ не патрапілі, магчыма на час ператрусу туды прывязуць самога Андрэя Пачобута.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international