Гулак: «Барацьба з тэрарызмам» – закручваньне гаек

2012 2012-06-27T14:35:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сьпіс дзяржаўных установаў, якія змагаюцца з тэрарызмам і экстрэмізмам, могуць дадацца Памежны і Мытны камітэты Беларусі, а таксама Міністэрства інфармацыі. Такая норма закладзеная ў зьмяненьнях і дапаўненьнях у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам і супрацьдзеяньня экстрэмізму.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак лічыць, што пад выглядам «барацьбы з тэрарызмам» улады ўсё больш нагнятаюць гістэрыю ў грамадзтве.

Гулак: «З аднаго боку, Беларусь не абмінула праблема тэрарызму. З другога боку, у мяне ўражаньне, што гэтая тэма выкарыстоўваецца для закручваньня гаек. Пад выглядам барацьбы з тэрарызмам усё больш нагнятаецца атмасфэра гістэрыі.

Грамадзтву невідавочна, што з рэальнымі тэрактамі барацьба вядзецца максымальна эфэктыўна. Увесь час ідзе гаворка пра нейкія тэрарыстычныя групы, пры гэтым нічога канкрэтнага няма, але як страшылкі гэта выкарыстоўваецца і гайкі закручваюцца».

Намесьнік старшыні БАЖ, рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч адзначае, што новыя функцыі Міністэрства інфармацыі могуць прывесьці да новых захадаў супраць незалежных СМІ.

Старыкевіч: «Звычайна ўвесь дзяржаўны апарат заточаны не на барацьбу з тэрарызмам, а на барацьбу з апазыцыяй і тымі, хто мае адрозную думку. І часам гэтыя іншадумцы разглядаюцца як тэрарысты, дастаткова ўспомніць любімыя словы Лукашэнкі пра „пятую калёну“. І тое, што ўлада падключае тут і Міністэрства інфармацыі, сьведчыць пра тое, што могуць быць самыя розныя захады да СМІ, якія будуць паведамляць пра тыя ці іншыя дзеяньні апазыцыі».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international