Беларусь на парадку дня Савета па правах чалавека ААН

2012 2012-06-27T13:48:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 27 чэрвеня, Савет па правах чалавека ААН разглядае ў Жэневе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і пазіцыю міжнароднай супольнасці па гэтым пытанні.

Гэта рашучы крок у межах паступовага ўключэння Савета па правах чалавека ААН у пазіцыянаванне па сітуацыі ў Беларусі, пасля ягонай рэзалюцыі ў чэрвені 2011 года, якая была прынятая ўслед за хваляй рэпрэсіяў у снежні 2010.

Савет па правах чалавека ААН, які надзелены адказнасцю абараняць і прасоўваць захаванне правоў чалавека ва ўсім свеце, павінен заняць цвёрдую пазіцыю па Беларусі. Чакаемае рашэнне Савета па стварэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, надзеленага паўнамоцтвамі ўважліва і ўвесь час сачыць за развіццём сітуацыі ў цеснай сувязі з незалежным грамадзянскай супольнасцю, дало б голас насельніцтву краіны, якое ўсімі сіламі прымушаюць замаўчаць.

Міжнародная Федэрацыя за правах чалавека (FIDH), сумесна са сваёй партнёрскай арганізацыяй ў Беларусі - Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ужо больш за год актыўна заклікаюць міжнародную супольнасць да дакладнай і адэкватнай пазіцыі наконт таго, што адбываецца, у тым ліку, з боку Савета па правах чалавека. Нашы арганізацыі ўпэўненыя, што хуткае і інтэнсіўнае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі пасля снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў, у тым ліку беспрэцэдэнтны ціск на грамадзянскую супольнасць, заслугоўвае моцнай рэакцыі з боку Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рэпрэсіі з тых часоў не спыняюцца - больш за тое, яны закранаюць усе больш шырокія пласты актывістаў. Замест таго, каб вызваліць палітычных зняволеных, як таго патрабавала папярэдняя рэзалюцыя Савета па правах чалавека ААН і міжнародная супольнасць, усе новыя крытычныя галасы падвяргаюцца рэпрэсіям. 21 чэрвеня, усяго некалькі дзён таму, быў арыштаваны вядомы журналіст Андрэй Пачобут, за так званы паклёп у дачыненні да прэзідэнта, цяпер яму пагражае аж да 4-х гадоў турмы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international