Алесь Бяляцкі: “Чытаю газеты, з кнігамі – горай, бо часу не стае”

2012 2012-06-27T13:30:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashtouka-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава 26 чэрвеня атрымала ліст ад палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

“Ён распавядае пра тое, што кожны дзень, акрамя нядзелі, ходзіць на працу, выварочвае і пакуе рукавіцы, прасціны, “адным словам усё, што ў нас шыецца. Вядома ж, чытаю газеты, з кнігамі – горай, бо часу не стае. За працаю і дробнымі бытавымі клопатамі час ідзе хутка”, - пераказвае Вольга Піманава. - Таксама Алесь жартуе, што ён ужо прыжыўся тут у нас, у Бабруйску, “праўда не шмат што можна ўбачыць з-за плоту, затое аб’ядноўвае зону і горад надвор’е”. Прыемна, што ў гэтых цяжкіх умовах Алесь Бяляцкі яшчэ і жартуе, бо надвор’е ў гэтым годзе ў Бабруйску, як і ва ўсёй краіне, пакідае жадаць лепшага”.

Па словах Вольгі Піманавай, бабруйскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” працягваюць аказваць маральную падтрымку ўсім беларускім палітвязням, рэгулярна дасылаючы ім лісты і паштоўкі з словамі салідарнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international