У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга, пададзеная ад імя Алеся Бяляцкага

2012 2012-06-27T12:49:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/freedom_for_bialiacki-poster.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ-Прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які адбывае зняволенне ў папраўчай калоніі г. Бабруйска, звярнуліся яго жонка Наталля Пінчук і Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
У звароце абскарджваюцца парушэнні Рэспублікай Беларусь правоў, гарантаваных міжнародным дагаворам, падпісаным і ратыфікаваным гэтай дзяржавай - Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах:
 - Неправамерныя абмежаванні  права на свабоду асацыяцыі (артыкул 22 Пакта): адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Вясна" ў 2007 і 2009 гадах, афіцыйнае папярэджанне, вынесенае А. Бяляцкаму Генеральнай пракуратурай за ажыццяўленне ім дзейнасці ад імя незарэгістраванага грамадскага аб'яднання ў 2011 годзе, а таксама прымяненне крымінальнай адказнасці па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў са сродкаў, атрыманых і выдаткаваных для легітымных мэтаў дзейнасці Праваабарончага цэнтру "Вясна";
 - Парушэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва (артыкул 14 Пакта): права на разгляд справы незалежным судом, прэзумпцыі невінаватасці, роўнасці і спаборнасці бакоў, правы абвінавачанага быць судзімым ў яго прысутнасці;
 - Парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (артыкул 9 Пакту) пры ўжыванні і прадаўжэнні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў ходзе вытворчасці папярэдняга расследавання і разгляду крымінальнай справы па абвінавачванні А. Бяляцкага ў судзе.
Разгляд Камітэтам па правах чалавека ААН справы А. Бяляцкага і прававая ацэнка заяўленых парушэнняў гэтым кантрольным міжнародным органам значна для ўсёй  праваабарончай супольнасці Беларусі, бо вынік разгляду справы павінен уплываць на фарміраванне практыкі (як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні) у дачыненні да членаў беларускіх асацыяцый, наўмысна выцесненых з прававога поля і пастаўленых у тыя ж умовы, што і А. Бяляцкі і яго арганізацыя.

Ратыфікаваўшы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у 1992 г., Рэспубліка Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека прымаць і разглядаць паведамленні ад падлягаюць яго юрысдыкцыі асоб, якія сцвярджаюць, што яны з'яўляюцца ахвярамі парушэння дадзенай дзяржавай-удзельніцай якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце. У адпаведнасці з арт. 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "кожны мае права ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.» У сілу прынцыпу добрасумленнасці выканання міжнародных дагавораў, замацаванага ў артыкуле 26 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў (ратыфікавана Беларуссю ў 1986 г.), дзяржава абавязана выконваць міжнародны дагавор - Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і супрацоўнічаць з яго кантрольным органам - Камітэтам па правах чалавека - і выконваць яго рашэнні.
Камітэт па правах чалавека, афіцыйна прыняўшы да разгляду скаргу ад імя Алеся Бяляцкага, 19 чэрвеня 2012 г. накіраваў яе дзяржаве, якае павінна падаць інфармацыю ці свае пярэчанні з нагоды названых у звароце фактаў на працягу шасці месяцаў, гэта значыць да канца бягучага года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international