За суткі незаконнага арышту – 240 тысяч рублёў

2012 2012-06-27T12:09:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманая летась на маўклівай акцыі пратэсту Юлія Гарачанкова праз суд атрымала кампенсацыю. Яе незаконна асудзілі на пяць сутак арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна.

Праўда, дзяўчына звярталася ў суд з просьбай спагнаць 10 млн. рублёў. Менавіта ў такую суму яна ацаніла свой незаконны адміністрацыйны арышт, падчас якога ёй былі прычыненыя фізічныя і маральныя пакуты. “Шчыра казаць, было цяжка на Акрэсціна. Як маральна, так і фізічна, - кажа Юлія Гарачанкова. - Самыя звычайныя побытавыя рэчы,  да якіх прызвычаіўся, там становяцца недаступнымі.  Напрыклад, некалькі першых сутак  у нас не было нават сурвэтак.  А яшчэ у камерах нізкая якасць вады, яе нават піць немагчыма, жахлівая антысанітарыя,  брудныя матрацы. Дарэчы, добра, што яны былі хаця б такія. Многія распавядаюць, што і матрацаў не бачылі. Людзей у камеры таксама было болей чым трэба –  на 5 ложкаў восем чалавек. Нехта спаў на лаве ўвогуле без нічога.  А яшчэ духата, нягледзячы на разбітыя шыбы”.

Аднак суд Першамайскага раёна прызначыў маральную кампенсацыю, але  значна меньшую  - 1,2 млн. рублёў і яшчэ 1 млн. рублёў за судовыя выдаткі. Выходзіць, што суткі незаконнага арышту на Акрэсціна суд ацэньвае ў 240 тысяч рублёў. Юлія Гарачанкова звярнулася з касацыйнай скаргай на такое рашэнне ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Аднак суддзі калегіі пастанавілі рашэнне суда Першамайскага раёна пакінуць без зменаў, а касацыйную скаргу ісціцы – без задавальнення. “Пры вызначэнні памера кампенсацыі маральнай шкоды судом абгрунтавана прынятыя ва ўвагу канкрэтныя абставіны справы, улічаныя ступень маральных і фізічных пакутаў ісціцы, узрост і яе індывідуальныя асаблівасці, а таксама прынцып разумнасці і справядлівасці”, - сцвярджаецца ў вызначэнні Мінскага гарадскога суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international