Сябрам ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса тэлефануюць нібыта з ЦВК

2012 2012-06-26T20:17:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Як паведаміў каардынатар ініцыятывы па змене выбарчага заканадаўства па Брэсцкай вобласці Віктар Чайкоўскі, на працягу двух апошніх дзён адбылося абтэлефаноўванне сябраў ініцыятыўнай групы  Дзмітрыя Уса. Незнаёмы голас ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі пытаўся, ці ставіў чалавек свой подпіс падчас устаноўчага сходу і прасіў прыйсці на дадатковае анкетаванне.

Як высветлілася, нумар тэлефона (8-0162) 21-84-58, з якога паступалі званкі, належыць Галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту.

На наступны дзень званіўшы ўжо назваў сябе падчас тэлефанавання  чарговаму сябру групы Ігару Ераміноку. Гэта  быў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Антон Гушчын (раней сп. Гушчын працаваў старшынёй Ляхавіцкага раённага суда). Ён задаў пытанні: колькі чалавек было на сходзе, як праходзіла рэгістрацыя, што было на сходзе.

Віктар Чайкоўскі лічыць, што адбываецца звычайнае запалохванне сябраў ініцыятыўнай групы і шукаецца юрыдычная зацэпка для таго, каб не зарэгістраваць ініцыятыўную групу.

Ціску падвергліся таксама сябры ініцыятыўнай групы з Віцебску, Мінску і Полацку.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international