Міністэрства інфармацыі ў справе дыскрымінацыі цыганаў ківае на міліцыю

2012 2012-06-26T18:40:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ciganka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі на калектыўны зварот. Заяўнікі звярталі ўвагу Міністэрства, што ў дзяржаўных СМІ, прынамсі, у «Гомельскай праўдзе» і «Светлым жыцці» (Лельчыцы) з'яўляюцца матэрыялы, якія абражаюць цыганскую дыяспару. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці прадстаўлены там агулам як злодзеі і махляры. Праваабаронцы прасілі Міністэрства інфармацыі правесці з журналістамі гутарку аб недапушчальнасці такіх матэрыялаў, распальвання міжнацыянальнай варожасці і ксенафобіі.

Намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч у адказе адзначыў, што з галоўнымі рэдактарамі дадзеных газет праведзены гутаркі. «Адначасова паведамляем, што па інфармацыі дадзеных рэдакцый публікацыі былі падрыхтаваны на падставе матэрыялаў, прадстаўленых органамі ўнутраных спраў у адносінах злачынных схемаў дзеянняў махляроў з прафілактычнай мэтай – недапушчальнасці аналагічных дзеянняў. Такім чынам, гаворка ў публікацыях ідзе толькі пра крымінальны складнік, і не адносіцца да цыганскай дыяспары ў цэлым», - выказаў пазіцыю міністэрства Уладзімір Матусевіч.

Гомельскія праваабаронцы 26 чэрвеня накіравалі зварот да міністра ўнутраных спраў. Яны заклікалі ўсіх супрацоўнікаў міліцыі не абазначаць у публічных выступах нацыянальную прыналежнасць злачынцаў. «Зразумела імкненне міліцыі папярэдзіць злачынства. Але нельга пры гэтым забываць і пра высокі грамадзянскі абавязак – беражліва адносіцца да нацыянальных пачуццяў людзей - як прадстаўнікоў тытульнай нацыі, так і тых, хто належыць да дыяспары. А таксама аб тым, што ўказанне на нацыянальнасць парушальнікаў закона падлівае масла ў вогнішча ксенафобіі. Калі яно загарыцца, то міліцыянеры павінны будуць прыкладаць немалыя высілкі для таго, каб утаймаваць хуліганскія шавіністычныя групоўкі», - падкрэсліваюць у звароце праваабаронцы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international