viasna on patreon

Сёньня, 2 ліпеня, старшыня Смаргонскай раённай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аліна Суравец звярнулася ў Гарадзенскі абласны Савет дэпутатаў і ў пракуратуру Смаргонскага раёна з патрабаваннем адмяніць рашэнне Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.06.03, згодна з якім яе выдалілі з залы пасяджэнняў як журналіста, па выказванню старшыні Савета Мікалая Шыша, незаконнага выдання – “Новай газеты Смаргоні”.

2003 2003-07-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве яна адзначыла, што рашэнне пярэчыць шэрагу нормаў заканадаўства, у тым ліку арт.23 Канстытуцыі (дазвол абмяжоўваць правы і свабоды асобы толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асобаў); арт.16 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” (адкрытасць і галоснасць сесій Саветаў); арт.39 Закона “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” (права журналістам прысутнічаць на месцы грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю).
Адначасова заснавальнік “Новай газеты Смаргоні” Рамуальд Улан звярнуўся ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць Мікалая Шыша да крымінальнай адказнасці за паклёп, бо газета выдаецца на законных падставах.
Алесь Дзергачоў, г.Смаргонь, тэл.2-21-52

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства