За год на палітвязня Мікалая Дзядка “павесілі” 12 папярэджанняў

2012 2012-06-26T16:07:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З 12-ці парушэнняў палітвязня Мікалая Дзядка, якія ён атрымаў за год зняволення, 10 з іх звязана з вопраткай. То гузік незашпілены, то біркі няма, то форма адзення няправільная. Такі адказ на скаргі атрымалі родныя палітзняволенага з Дэпартамента выканная пакаранняў. Па словах Аляксандра Дзядка, бацькі Мікалая, астанія два парушэнні звязаныя з адмовай Мікалая прыбіраць камеру штрафнога ізалятара:

- Нядаўна, ужо знаходзячыся ў памяшканні камернага тыпу Мікалай быў пакараны за тое, што ён у сваёй камеры не прыбраў павуціну са столі, якая вышынёй у тры метры. За гэтую павуціну яго пазбавілі яшчэ адной перадачы, якая магла быць у ліпені гэтага года. Як бацька вам скажу, мы з Мікалаем як сям’я жылі ў адной кватэры шмат гадоў, паверце, ён вельмі чыстаплотны, таму ніколі не паверу, што ён гэта зрабіў.

Прычыну пераводу Мікалая Дзядка з магілёўскай у школоўскую калонію Дэпартамент выканання пакарання патлумачыў тым, што ён дрэнна ўплываў на іншых зняволеных. Родныя Мікалая Дзядка звязваюць ягоны перавод і накладанне шмалікіх спагнанняў са спробай праваахоўных органаў прымусіць палітвязня напісаць прашэнне аб памілаванні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international