Гарадзенскае ТБ выпусціла ананімную ідэалагічную агітку

2012 2012-06-26T15:24:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлерадыёкампанія “Гродна” выпусціла ў эфір “асветніцка-папераджальны” дакумантальны фільм “В сетях”. Прысвечаны гэты “шэдэўр” па задуме аўтараў ролі і сутнасці сацыяльных сетак. У першай яго частцы досыць нейтральна расказваецца, што такое інтэрнэт, а ў якасці экспертаў выступаюць выкладчыкі Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту. Затое ў другой частцы становіцца зразумелай сутнасць і скіраванасць фільму. На экране з’яўляецца Георгі Еўчар, начальнік прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму. Галоўны міліцэйскі рупар вобласці, робячы свой каментар, фактычна запалохвае інтэрнэт-карыстальнікаў. Ён падкрэслівае адказнасць за зневажальныя каментары, якія “позорят государственный строй и символику”, а таксама пагражае “крикунам” адмысловым падраздзяленнем, якое займаецца татальным сачэннем за інтэрнэт-карыстальнікамі. Далей старэйшы памочнік пракурора Гарадзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік пералічае канкрэтныя артыкулы Крымінальнага кодэксу, паводле якіх можна караць за разнастайныя “призывы”.

Трэба меркаваць, што нагодай для такога фільма сталі мінулагоднія масавыя акцыі маўклівага пратэсту ў Гародні, якія сур’ёзна напалохалі мясцовыя ўлады. Між тым, ніхто з грамадзянаў заканадаўства тады не парушаў, гэта сілавыя структуры здзяйснялі неабгрунтаваныя і незаконныя рэпрэсіўныя меры. Паводле традыцыі айчынных тэлеканалаў Тэлерадыёкампанія “Гродна” не падае аўтараў гэтага дакументальнага “кіно”. Невядома ж кім падрыхтаваны тэкст агучыў даўні мясцовы дыктар Алег Касарэнкаў, яго голас лёгка пазнавальны.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international