Сёння – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

2012 2012-06-26T11:42:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/katavannifota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па меркаванні праваабаронцаў, гэтая праблема вельмі востра стаіць у нашым грамадстве. Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў беларускім заканадаўстве не прапісаны сам тэрмін “катаванні” і, адпаведна, не прадугледжана адказнасць за іх прымяненне.

У адмысловай рэзалюцыі ААН адзначаецца, што гэты міжнародны дзень накіраваны на поўнае выкараненне катаванняў і забеспячэнне эфектыўнасці Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, прынятай ААН у 1984 годзе. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ў студзені 1987 года, аднак, на думку праваабаронцаў, апошнім часам праблема катаванняў у краіне стала яшчэ больш актуальнай. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яна асабліва ўзмацнілася, падкрэслівае намеснік старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

“Утрыманне былых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў СІЗА КДБ можна лічыць катаваннямі і бесчалавечнымі адносінамі. Гэта і неабгрунтаванае ўжыванне фізічнай сілы (прасцей кажучы, збіццё), і прымус затрыманых станавіцца на “расцяжку” практычна голымі пры мінусавой тэмпературы, і шмат іншага - пра гэта распавялі самі кандыдаты ў прэзідэнты”, - нагадаў праваабаронца.

Катаванні ўжываліся таксама да адміністрацыйна затрыманых пасля падзеяў 19 снежня. Валянцін Стэфановіч узгадвае: “Шматгадзіннае стаянне на марозе, тварам да сцяны, без ежы, вады і немагчымасці схадзіць у прыбіральню - гэта таксама катаванні”.

Па словах праваабаронцы, беларускія праваахоўныя органы сістэматычна выкарыстоўваюць катаваньні як спосаб дамагчыся прызнальных паказанняў.

Ён асабліва вылучыў выпадкі, калі маральныя катаванні ўжываюцца да зусім невінаватых людзей. “Гэта датычыцца праблемы смяротнага пакарання. Сваякам не выдаецца цела пакаранага чалавека для пахавання, не выдаюцца ягоныя асабістыя рэчы. Хоць існуе рашэнне ААН пра тое, што такія дзеянні таксама прыраўніваюцца да катаванняў”, - падкрэсліў праваабаронца ў інтэрв’ю агенцыі “БелаПАН”.

У большасці ж выпадкаў, па меркаванні Валянціна Стэфановіча, праблема катаванняў у Беларусі носіць “латэнтны характар”. “Часта людзі проста не звяртаюцца ў пракуратуру і да праваабаронцаў па факце катаванняў, таму што ведаюць - расследаваць прымяненне катаванняў з боку праваахоўных органаў будуць самі праваахоўныя органы. Пацярпелыя не вераць, што катаванням будзе дадзена належная ацэнка і нехта панясе за гэта адказнасць”, - растлумачыў праваабаронца.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў беларускім заканадаўстве не прапісаны сам тэрмін “катаванні” і, адпаведна, не прадугледжана адказнасць за іх прымяненне.

“Існуе толькі артыкул “Перавышэнне службовых паўнамоцтваў”, дзе ў частцы трэцяй прапісаныя і гвалтоўныя дзеянні, але асобнага артыкула аб катаваннях няма - і гэта вялікая праблема. Праваабаронцы ўжо доўгі час дамагаюцца ўвядзення паняцця “катаванне” ў заканадаўства”, - кажа Стэфановіч .

Беларускія праваабаронцы выказваюць надзею, што ў бліжэйшы час Беларусь наведае спецдакладчык ААН па пытаннях катаванняў і жорсткага абыходжання са зняволенымі, каб у сустрэчы з дзяржаўнымі структурамі, грамадзянскімі актывістамі і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў абмеркаваць гэту праблему.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international