Суддзя Алена Сямак не знайшла часу разгледзець скаргу “невыязнога” праваабаронцы Стэфановіча і сыйшла ў адпачынак

2012 2012-06-26T11:03:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_svaboda.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч (фота svaboda.org)

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч (фота svaboda.org)

Больш за тры месяцы намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч чакае прызначэння даты разгляду скаргі ў судзе Цэнтральнага раёна Менска на дзеянні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, па рашэнні якога праваабаронцу быў абмежаваны выезд за межы Беларусі.

26 чэрвеня праваабаронца патэлефанаваў у канцылярыю суду Цэнтральнага раёна, каб даведацца,ці вызвалілася суддзя Алена Сямак, якая раней не змагла прызначыць дату судовага паседжаньня па прычыне выключнай занятасці. У адказ пачуў, што суддзя Сямак, разам з сакратаркай, знаходзіцца ў адпачынку да 13  ліпеня. Праваабаронца плануе пакінуць запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў суда, паколькі  згодна з ч.1 арт. 337 ГПК Рэспублікі Беларусь справы, якія ўзнікаюць з адміністратыўна-прававых адносін, разглядаюцца судом не пазней месячнага тэрміну ад дня паступлення заявы ў суд, калі іншае не ўстаноўлена дадзеным Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

За гэты час Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі  Міністэрства ўнутраных спраў  прызнаў сваю памылку аб унясеньні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча ў базу дадзеных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якім часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь, спаслаўшыся пры гэтым на тэхнічны збой у базе дадзеных. Аднак Стэфановіч па-ранейшаму не зможа пакінуць межы краіны да завяршэньня праверкі базы дадзеных. Спадзяваньні на судовы разгляд скаргі, як бачна, таксама ілюзорныя.

Нагадаем, што 4 траўня Валянцін Стэфановіч накіраваў на імя старшыні Менскага гарадскога суда заяву пра грубейшае парушэнне заканадаўства з боку суддзі Цэнтральнага раёна Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы, на якую атрымаў фармальную адпіску.

11 сакавіка бягучага года пры пераездзе дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у памежным пераходзе “Каменны лог” Валянціну Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезда з Рэспублікі Беларусь. Паводле тлумачэнняў начальніка памежнай службы, пашпартныя звесткі праваабаронцы значацца ў банку дадзеных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international